Флаг РБ Герб РБ

Канферэнцыя “Актуальныя пытанні гісторыка-культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці”

Канферэнцыя “Актуальныя пытанні гісторыка-культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці”

Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя пытанні гісторыка-культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці”. Падзея прымеркавана да 440-годдзя Магдэбургскага права і 430-годдзя Нясвіжскай ратушы.

Калі: 31 сакавіка 2026 года

Дзе: г. Нясвіж, вул. Савецкая, 3 Нясвіжская ратуша

У праграме:

1. Секцыя “Магдэбургскае права ў Беларусі: гарады, ратушы, лёсы”

Класічныя даклады аб гісторыі гарадоў, архітэктуры ратуш і лёсах людзей той эпохі.

2. Воркшоп “Інклюзіўны музей: стратэгія працы з рознымі аўдыторыямі”

Практычная работа ў групах. Замест лекцый – жывое праектаванне ідэй, якія зробяць музей даступным і цікавым для кожнага наведвальніка.

Вынікі:

Усе ўдзельнікі атрымаюць электронны зборнік дакладаў, які ўключае навуковыя даследаванні і практычныя стратэгіі, распрацаваныя падчас воркшопа.

Кантакты: +3751770 2 42 81, navuka@niasvizh.by

Падаць заяўку можна па спасылцы https://forms.gle/CLV5Cqyc1iybSzMz6