"Халакост — памяць пакаленняў"
27 студзеня ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло культурна-адукацыйнае мерапрыемства для вучняў 6 класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Нясвіжская гімназія". Тэма занятку, як ніколі актуальная: "Халакост — памяць пакаленняў".
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" і ДУК "Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы".
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства было праведзена вядучым спецыялістам па музейна-педагагічнай дзейнасці музея-запаведніка Вячаславам Іванавічам Мазалеўскім, які расказаў дзецям аб трагедыі Халакоста як адным з прыкладаў бесчалавечнай палітыкі нацыстаў. Таксама вучні пазнаёміліся з гісторыяй канцлагераў Асвенцым, Дахау і інш. як трагічнай старонкай перыяду Другой сусветнай вайны.