Краязнаўчы конкурс — музей-запаведнік «Нясвіж»

Краязнаўчы конкурс

Краязнаўчы конкурс

29 верасня 2023 года спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Людвіка Кандратовіча, больш вядомага пад літаратурным псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля.

 

Паэт, публіцыст, драматург ён быў і адным з пачынальнікаў айчыннага краязнаўства. У сваіх творах даў апісанне шэрагу рэгіёнаў Беларусі, заклікаючы чытачоў уважлівей даследаваць “кожны закуток краю”. Звароту да мінуўшчыны спрыяла праца Уладзіслава Сыракомлі ў Нясвіжы. Атмасфера старажытнага горада і знаёмства з багатымі зборамі радзівілаўскага архіва абуджалі цікавасць да гісторыі.

 

Адзначаючы юбілей Ул. Сыракомлі, музей-запаведнік “Нясвіж” абвяшчае конкурс гісторыка-краязнаўчых работ “Вандроўкі па маіх ваколіцах”.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы, студэнты, настаўнікі і выкладчыкі, работнікі культуры, краязнаўцы-аматары і ўсе, хто цікавіцца мінуўшчынай. Можна пісаць пра гісторыю вёсак, мястэчак, гарадоў, распрацоўваць новыя турыстычныя маршруты, даследаваць архітэктурна-гістарычныя і прыродныя помнікі, старыя могілкі і капліцы. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў Нясвіжы 28 верасня 2023 года. Пераможцаў чакаюць прызы і падарункі.

 

З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца

 

Свае пытанні, заўвагі і прапановы накіроўваць на электронны адрас navukanhkmz@gmail.com

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: