Флаг РБ Герб РБ

Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі-2025”

Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі-2025”

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” і Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам праводзіць валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі – 2025”. Для ўдзелу у праекцезапрашаюццадзеці ваўзросце ад 15 да 17 год. Патэнцыяльным валанцёрам спецыяльнай кваліфікацыі не патрабуецца, дастаткова мець арганізацыйныя навыкі, быць камунікабельным і працавітым.

За гады работы валанцёрскага летніка, што праводзіцца ў Нясвіжы, прыняла ўдзел моладзь з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Фінляндыі, Нідэрландаў, Іспаніі, Германіі, Сербіі, Арменіі, Узбекістана, Паўднёвай Карэі і Кітая.

Працавалі валанцёры па 4-5 гадзін у дзень, пяць дзён у тыдзень. Маладыя людзі былі занятыя працай у нясвіжсках парках. Яны збіралі смецце з несанкцыянаваных звалак, займаліся стварэннем архітэктурных і скульптурных кампазіцый, пракладваннем паркавых сцяжынак, пасадкай маладых дрэў, высякалі хмызняк. У рамках культурнай праграмы для валанцёраў супрацоўнікі музея-запаведніка праводзілі экскурсіі па замку, ратушы і фарным касцёле.

У гэтым годзе міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі – 2025” пройдзе з 22 ліпеня па 2 жніўня. У яго рабоце прымуць удзел 40 маладых людзей з Беларусі, Расіі, Кітая і Казахстана. Валанцёры будуць добраўпарадкоўваць тэрыторыю палацава-паркавага комплекса ў горадзе Нясвіжы. Харчаванне, пражыванне і культурная праграма забяспечваюцца арганізатарамі праекта.

Калі ў вас з’явілася жаданне паўдзельнічаць у якасці валанцёра у рабоце валанцёрскага экалагічнага летніка “Замкі Беларусі – 2025” — тэлефануйце па нумары +375 29 706 37 77.

Куратар праекта ад Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч.