«Ператвораныя ў попел. Генацыд на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў 1941-1944 гг.» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«Ператвораныя ў попел. Генацыд на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў 1941-1944 гг.»

«Ператвораныя ў попел. Генацыд на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў 1941-1944 гг.»
У Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» да Дня Незалежнасці адкрылася адноўленая экспазіцыя «Ператвораныя ў попел. Генацыд на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў 1941-1944 гг.», прысвечаная знішчэнню мірнага насельніцтва ў перыяд нямецкай акупацыі.

 Экспазіцыя папоўнена прадметамі, перададзенымі пракуратурай Мінскай вобласці ў рамках расследавання справы аб расстрэле 13 жыхароў хутара Булатаўшчына ў 1943 годзе. Дзякуючы рассакрэчаным архівам КДБ і дапамозе расійскіх калег, была знойдзена крымінальная справа 1950 года, якая пацвярджае трагедыю. У 2024 годзе астанкі ахвяр былі знойдзеныя і перапахаваныя, а выяўленыя на месцы расстрэлу прадметы сталі часткай экспазіцыі. 
На адкрыцці выставы прысутнічаў пракурор Нясвіжскага раёна, старшы саветнік юстыцыі Віталь Іванавіч Галубовіч. Ён распавёў аб матэрыялах справы і падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай праўды і недапушчальнасці гераізацыі нацызму.
Сярод гасцей былі і тыя, для каго гэты агульны боль стаў асабістай трагедыяй – сваякі загінулых у Булатаўшчыне. Георгій Аляксандравіч Маскалік, чыя маці цудам пазбегла смерці, жывучы на адным з хутароў, падзяліўся ўспамінамі аб яе апавяданнях, поўных жаху і адчаю. Яго словы сталі жывым сведчаннем трагедыі, якая закранула практычна кожную беларускую сям'ю.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: