У рэдакцыі выдання «Настаўніцкая газета» адбыўся круглы стол па тэме «Выкарыстанне патэнцыялу адукацыйнага турызму ў выхаванні дзяцей і навучэнцаў”
Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў устаноў адукацыі з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама спецыялістаў гісторыка-культурных аб'ектаў, уключаючы комплекс «Лінія Сталіна». Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прадстаўляла вучоны сакратар музея Вольга Шкрабіна.
Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні:
-
Ці гатовыя турыстычныя аб'екты да працы з дзіцячымі групамі?
-
Што ўжо працуе эфектыўна, а што патрабуе дапрацоўкі?
-
Як зрабіць паездку не проста забаўляльнай, а крыніцай ведаў, натхнення і глыбокіх уражанняў?
-
Якія месцы Беларусі, на думку экспертаў, павінны быць абавязковыя для наведвання школьнікамі — і чаму?
"Нясвіж" падзяліўся вопытам арганізацыі адукацыйных праграм, інтэрактыўных экскурсій і праектаў, якія дапамагаюць дзецям не толькі даведацца пра гісторыю, але і адчуць яе. Мы ўпэўненыя: падарожжа— гэта магутны інструмент выхавання, калі яно прадумана з любоўю і прафесіяналізмам.