Унікальная з'ява ў гісторыі моды і культуры XVII-XIX стагоддзяў
Дарагія сябры, запрашаем вас у займальнае падарожжа на выставу аўтарскіх лялек і мішак Тэдзі «КУКЛА» ў Нясвіжы!
Тут вы знойдзеце знакамітую ляльку Пандору — унікальная з'ява ў гісторыі моды і культуры XVII-XIX стагоддзяў.
Мы не будзем інструктаваць вас як дабрацца да Нясвіжа — знайсці нашу залу ў лабірынтах старадаўняга замка будзе не проста!
Але мы верым у вас!
Бо толькі сапраўдныя знатакі аўтарскай лялькі змогуць адправіцца ў падарожжа і адказаць на пытанне: якая сувязь існуе паміж знакамітай лялькай Пандоры і Нясвіжскім палацам?
Прыемным бонусам для тых падарожнікаў, якія зробяць відэа з выставы і апублікуюць яго на сваёй старонцы ў инстаграмм з адзнакай профілю @kuklateddy, стане ўдзел у розыгрышы мініяцюрнай Пандоры ад мастака-лялечніка Алены Майко!
З 1 ліпеня па 30 верасня 2025 года.
- г. Нясвіж, вул. Замкавая, 2.
Малая выставачная зала Палацавага ансамбля.
- Час працы выставы:
Штодня з 10.00 да 18.00.
- Уваходны білет:
8-поўны, 4-дзіцячы.
Інфармацыя па тэлефоне + 375447543586.
Звяртаем Вашу ўвагу: уваход на выставу магчымы без набыцця білета на наведванне пастаяннай экспазіцыі Палацавага ансамбля.