Флаг РБ Герб РБ

З Днём маці!

З Днём маці!
Дарагія мамы, бабулі, жанчыны, якія даруюць свету каханне, цяпло і жыццё!

У гэты асаблівы дзень - Дзень маці - мы ад усёй душы дзякуем вам за ваш бязмежны клопат, цярпенне і мудрасць. Вы - захавальніцы хатняга ачага, натхняльніцы і першыя настаўнікі для сваіх дзяцей. Менавіта вы ўкладваеце ў маленькія сэрцы павагу да гісторыі, культуры, роднай зямлі — тым самым беражліва перадаючы эстафету памяці з мінулага ў будучыню.

Няхай ваша жыццё будзе напоўнена сонечным святлом, добрымі словамі, моцным здароўем і радасцю ў вачах блізкіх. Хай кожны дзень дорыць нагода для ўсмешкі, а ў доме заўсёды пануюць мір, гармонія і любоў! Дзякуй за вашу дабрыню, за вашу сілу, дзякуй за ўсё.

Са святам вас, дарагія! 

З цяплом і павагай,
Калектыў музея-запаведніка "Нясвіж"