Флаг РБ Герб РБ

Запрашаем!

Запрашаем!

27 верасня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае на мерапрыемства «Прыгажосць і ўзрост», прымеркаванае да Дня пажылых людзей.

Нашых гасцей чакае моднае дэфіле, цёплая, утульная палацавая атмасфера, і цікавае баўленне часу. Мы спадзяемся, што гэты дзень падорыць радасць і натхненне кожнаму ўдзельніку, і вы зможаце пераканацца, што прыгажосць і маладосць духу не залежаць ад лічбаў у пашпарце.

Няхай час, праведзены разам, стане напамінам аб тым, што жыццё цудоўнае ў любым узросце.

Сустракаемся ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля 27 верасня ў 12:00.

Уваход вольны.