КАЛЯДЫ Ў ЗАМКУ
Праграма "Калядная ноч у замку", якая стала ўжо традыцыйнай, гэта казачны вечар, прыдуманы вядомай беларускай піяністкай Таццянай Старчанкай. Вечарына, якая пачынаецца за гадзіну да самога канцэрта келіхам шампанскага, прагулкай па цудоўных залах палаца, дзе гасцей чакаюць музычныя сюрпрызы і сам канцэрт, у якім бяруць удзел сапраўдныя зоркі беларускай класічнай музыкі.
24 снежня 2025 года а 19 гадзіне Вас чакае магія Каляднай ночы з музыкай А. Вівальдзі, І.С. Баха, Г.Ф. Гендэля, В.А. Моцарта, М. Тарывердзіева.
Не прапусціце магчымасць перад пачаткам мерапрыемства прагуляцца па залах вячэрняга палаца і акунуцца ў навагоднюю атмасферу цудаў і чараўніцтва.
Час "адкрыцця дзвярэй" - 18:15.
25 снежня а 14 гадзіне ў Тэатральнай зале гасцей чакае "Вялікі Калядны канцэрт" – гэта сапраўдная святочная праграма – музыка І.С. Баха, знакамітыя "Поры года" А. Вівальдзі, творы Г.Ф. Гендэля, якія падкрэсліваюць урачыстасць і адчуванне высокага ладу пачуццяў і, вядома ж, навагодняя музыка Л. Андэрсана, Л. Тарывердзіева, джазавыя апрацоўкі класікі і спецыяльныя аранжыроўкі для самага чароўнага свята ў гістарычных сценах Нясвіжскага палаца стане сапраўдным цудам, які адкрывае чараду дзівосных зімовых дзён!