“Паркі Нясвіжа” — музей-запаведнік «Нясвіж»

“Паркі Нясвіжа”

“Паркі Нясвіжа”

Дзевяты год запар Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” праводзіць фотаконкурс “Паркі Нясвіжа” і запрашае прыняць удзел, як прафесійных фатографаў так і аматараў. Галоўная ўмова – на фотаздымку павінна быць выява аднаго з нясвіжскіх паркаў.

 

Намінацыі конкурса:

Панарама – ландшафтныя панарамныя здымкі з некалькіх кадраў;

Пейзаж – здымкі ланшафтаў прыроды адным кадрам;

Эцюд – здымкі невялікіх участкаў парка – паляна, дрэва, камень, скульптура, возера, жывёлы, расліны, насякомыя і г.д.

 

Умовы ўдзелу ў конкурсе: кожны ўдзельнік можа падаць на конкурс не больш за дзесяць работ ў фармаце JPEG або TIFF у высокай якасці, памерам не меней 1600 пікселяў па доўгім баку, якасцю – 300 dpi. Фотаздымкі не павінны быць апрацаваны якім-небудзь графічным рэдактарам і мець рамак, таксама не дапускаецца ўказанне даты і часу на конкурснай рабоце. Абавязковая ўмова – фотаздымкі павінны быць аўтарскія!

Акрамя таго, удзельнікам конкурсу неабходна запоўніць заяўкі на кожную работу:

Узор заяўкі:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара работы.

2. Электронны адрас і тэлефон.

3. Намінацыя конкурса.

4. Назва работы.

 

Дата заканчэння прыёму заявак на конкурс: 27 лістапада 2022 г.

 

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурса: 4 снежня 2022 г.

 

Прызы конкурса: пераможцы конкурса ў намінацыях будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і падарункамі. Акрамя таго, самыя лепшыя работы конкурса ўвойдуць у фотаальбом, які будзе размешчаны на афіцыйным сайце музея-запаведніка.

 

Калі ў Вас з’явілася жаданне прыняць удзел у фотаконкурсе “Паркі Нясвіжа”, то Вам неабходна даслаць фотаздымкі і заяўкі на электронны адрас: viachaslau80@tut.by

 

Адказны за арганізацыю:

Вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч

 

Кантактныя тэлефоня: +375 01770 5 14 36 (рабочы),

                                      +375 29 7 063 777 (мабільны).

 

Правы на работы, дасланыя на конкурс, пераходзяць да музея-запаведніка “Нясвіж” і РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”.