Суботы з музычным акцэнтам у Палацы Радзівілаў – 2020

Жнівень: 1, 8, 15, 22, 29

У выхадныя дні ў Нясвіж ўсёй сям'ёй, вясёлай кампаніяй на цэлы дзень!

У залах палаца вас не пакінуць абыякавымі мелодыі флейты, фізгармоніі, піяніна, ... І гэта яшчэ не ўсё!

Толькі ў летні сезон. Ва ўнутраным дворыку спартыўна-рыцарскія спаборніцтвы і майстар-класы, выстава даспехаў і зброі!

У адной з галерэй Палаца аматары і музыкі змогуць падарыць сваё майстэрства ўсім навакольным, бо «Вольнае піяніна» ужо адчынена!

Для дзяцей арганізавана інтэрактыўная зона.

І гэта яшчэ не ўсё! Толькі ў летні сезон. Ва ўнутраным дворыку спартыўна-рыцарскія спаборніцтвы!

Працягвае дзейнічаць экскурсійны маршрут «Прагулкі па старадаўніх бастыёнам».  Эксклюзіўным момантам для аматараў гісторыі стане магчымасць падняцца на валы палаца ў суправаджэнні прафесійнага гіда. Вы даведаецеся пра гісторыю будаўніцтва замка, а таксама аб малавядомых старонках яго гісторыі.

Эксклюзіўным момантам для аматараў гісторыі стане магчымасць падняцца на валы палаца ў суправаджэнні прафесійнага гіда. Вы даведаецеся пра гісторыю будаўніцтва замка, а таксама пра малавядомыя старонкі яго гісторыі.

З вышыні валаў Вы зможаце агледзець захапляльныя краявіды, зрабіць цікавыя фатаграфіі, убачыць «Тэатральную» паляну і даведацца шмат цікавага пра тэатр Радзівілаў і старадаўнія паркі.

Хочаце яшчэ? Заставайцеся! Кожную нядзелю лета «Нядзелі ў Нясвіжскім замку для ўсёй сям'і» - інтэрактыўная забаўляльная праграма ў двары ці ў залах палаца (у залежнасці ад надвор'я) для дзяцей і дарослых - квэсты, гульні, танцы і музыка, ваенная школа імя Мікалая Хрыстафора Радзівіла.У княжацкай пары заўсёды для дарагіх гасцей у запасе ёсць яшчэ сюрпрызы. Сардэчна запрашаем у Нясвіж!

Кошт уваходнага білета:

субота 16 BYN (дарослы) / 8 BYN (школьны)

нядзеля 15 BYN (дарослы) / 7.50 BYN (школьны)

Даведкі па тэлефонах: + 375-1770-20-6-02, + 375-29-551-80-51, + 375-29-190-31-49