«Загадкі сям’і Радзівілаў»

Толькі падчас вясновых школьных канікул

 з 30 cакавіка па 3 красавіка


 – спецыяльна для дзіцячых груп музей-запаведнік «Нясвіж» прапануе незвычайную экскурсійную праграму па інтэр'ерных залах палаца з элементамі тэатралізацыі: хлопцы і дзяўчаты пазнаёмяцца з самай знакамітай легендай княскага роду Радзівілаў. Займальнае падарожжа ў свет міфаў і небыліц па п′есе А.Дударава «Чорная панна Нясвіжа» незабыўна ўразіць хлопчыкаў і дзяўчынак. А каму-небудзь, магчыма, пашчасціць убачыць самы загадкавы прывід Нясвіжскага замка! 


Даведкі па тэлефонах:
+375 (1770) 20602,
+375 (1770) 20660,
+375 (29) 5518051,
+375 (29) 1903149.