Персанальная выстава Карыны Гінько. — музей-запаведнік «Нясвіж»

Персанальная выстава Карыны Гінько.

Персанальная выстава Карыны Гінько.

З 21 мая па 04 красавіка ў архітэктурным помніку “Слуцкая брама”

Будзе праходзіць

персанальная выстава Карыны Гінько.

Карына Гінько ці HOSCIECHKA – гэта беларускамоўны travel-блогер, дызайнер і PR-менеджар. Дзяўчына вядзе свой блог, у якім знаёміць падпісчыкаў з малавядомымі архітэктурнымі помнікамі Беларусі і праз іх раскрывае таямніцы айчыннай гісторыі. За паўтары гады Карына наведала каля 300 мястэчак, убачыла больш за 500 славутасцяў і праехала звыш 40 000 кіламетраў.

З самага пачатку HOSCIECHKA падарожнічала па мясцовасцях, дзе знаходзяцца касцёлы са шматгадовай гісторыяй. Праз некаторы час яна ўжо фатаграфавала старыя сядзібы, палацы, а яшчэ пазней – цэрквы і сінагогі. З кожным новым здымкам у Instagram дзяўчына расказвала незвычайную і дагэтуль незнаёмую гісторыю, якая звязана з казачнай славутасцю.

Помнікі, якія бачыла HOSCIECHKAў сваіх вандроўках, не заўсёды знаходзяцца ў добрым стане. З гадамі яны паступова знікаюць з культурнай прасторы краіны. Каб захаваць памяць пра гэтыя ўнікальныя здабыткі беларускай спадчыны і звярнуць увагу на іх выключную каштоўнасць, і была створана выстава “HOSCIECHKA: уваход у іншае вымярэнне”.

Запрашаем Вас у travel-прастору­­ разам з HOSCIECHKA.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: