“(Не)сучаснае мастацтва”: кабінетная скульптура і зброя — музей-запаведнік «Нясвіж»

“(Не)сучаснае мастацтва”: кабінетная скульптура і зброя

“(Не)сучаснае мастацтва”: кабінетная скульптура і зброя

   З 20 ліпеня 2021 г. па 14 лістапада 2021 г. ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля праходзіць часовая экспазіцыя твораў Мікалая Байрачнага і Юрыя Гудзіновіча “(Не)сучаснае мастацтва”: кабінетная скульптура і зброя. Скульптуры, прадстаўленыя на выставе, самадастатковыя ў эстэтычным і канцэптуальным сэнсе. Традыцыя захоўваць халодную зброю ў кабінеце на выкшталцоных падстаўках існуе здаўна, але Мікалай Байрачны і Юрый Гудзіновіч дасягаюць вытанчанай гармоніі ў спалучэнні клінка і анімалістычнай скульптуры. Дасканалы досвед збройніка Гудзіновіча і філіграннае майстэрства скульптара Байрачнага не перабіваюць адно аднаго, а яднаюцца ў творчым дуэце.

Кожная з кабінетных кампазіцый – гэта займальны аповед, казка, легенда, у якіх за відавочным сэнсам абавязкова ёсць нейкая таямніца. Тут зашыфрованы старажытныя веды, рамантычныя гісторыі, якія хочацца разгадаць… Кожная дэталь кабінетнага прыбора мае сэнс і пры ўважлівым разглядзе пачынае “размаўляць”. Прадстаўленныя ўзоры зброі не з’яўляюцца копіямі пэўных аналагаў, а выраблены ў адпаведнасці з тэхналогіяй і мастацкімі перавагамі канкрэтнага перыяду гісторыі. Так, як бы гэта зрабіў майстар таго часу.

Кошт уваходнага квітка: 2 BYN для дарослых /1 BYN для школьнікаў і студэнтаў.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: