ПРАЕКТ - PIANODANCE CONCERT

PianoDance стаў у сваім родзе ўнікальным праектам, у якім спалучаюцца стылі: ад элегантнага джаза да гарачага фламенка, ад віртуознай музыкі Ліста і Рахманінава, да сучасных лірычных кампазіцый. Ідэя канцэрта — у аб’яднанні жывой музыкі і танца ў рамках аднаго вечара. 

alt


Афиша февраль.jpgКожны твор праграмы — гэта завершаная гісторыя ці карціна-замалёўка, у якой пачуццёвая сфера пераважае над рацыянальнай. 

Музычную частку прадстаўляе піяніст, кампазітар, выпускнік Маскоўскай кансерваторыі Філіп Шпартаў, танцавальную — харэограф і танцоўшчыца з Масквы Кацярына Пісарава. 

За некалькі гадоў існавання праекта падобныя канцэрты з поспехам прайшлі ў Мінску, Нясвіжы, Гродне і Маскве.

У праграме канцэрта творы К. Дэбюсі, Ф.Шуберта, С. Рахманінава, а таксама аўтарскія творы Філіпа Шпартава.

     2 лютага. Уваход вольны. Пачатак у 14-00.

     Даведкі па телефонам: +375177020602, МТС +375295518051


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: