“Сны аб Нясвіжы” — музей-запаведнік «Нясвіж»

“Сны аб Нясвіжы”

“Сны аб Нясвіжы”

18 ліпеня ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля ўвазе гледачоў будзе прадстаўлена праграма “Сны аб Нясвіжы”.

Праграма «СНЫ ПРА НЯСВІЖ» створана спецыяльна для выканання ў Нясвіжскім замку. Яе выконваюць сапраўдныя зоркі класічнай музыкі Беларусі:

Таццяна СТАРЧАНКА - фартэпіяна, клавесін,

ЯЎГЕН ВІДАНАЎ - флейта,

ПАВЕЛ КУХТА - гітара.

Прагучыць музыка М. Радзівіла, якая ў даўнія часы выконвалася ў гэтых сценах, творы аўтарства М. Агінскага і Н. Орды, музыка для гітары і клавесіна «Успамін пра Нясвіж», напісаная вядомым беларускім кампазітарам Г.Гарэлавай, старадаўняя і сучасная музыка, якая падкрэслівае атмасферу замка. А чароўныя спалучэнні гітары і флейты, флейты і клавесіна і зачаравальнае гучанне раяля зробяць гэты канцэрт незабыўным! 

Набыць  квіткі на 12 гадзін.

Набыць квіткі на 15 гадзін.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: