Адбіткі часу і веры — музей-запаведнік «Нясвіж»

Адбіткі часу і веры

Адбіткі часу і веры

 

З 16 красавіка па 30 чэрвеня 2021 г. у Малой выставачнай зале і Залатой зале Палацавага ансамбля дзейнічае выстава “Адбіткі часу і веры”. На ёй экспануюцца прадметы XVI – пачатку XX стст., якія адлюстроўваюць рэлігійную тэматыку і нагадваюць пра перыяд, калі радзівілаўскі Нясвіж быў адным з цэнтраў каталіцкай царквы на Беларусі.

У Малой выставачнай зале прадстаўлены італьянскія гравюры на біблейскія матывы, абразы, выкананыя ў характэрнай манеры беларускага жывапісу, драўляныя скульптуры святых, літургічнае адзенне з устаўкамі са слуцкіх паясоў, памятныя медалі з выявамі рымскіх папаў. У Залатой зале выстаўлены кнігі XVIII–XIX стст. Некаторыя з іх былі выдадзены ў друкарні нясвіжскага езуіцкага калегіума (святочныя казанні, вершаваны выклад Бібліі). Таксама звяртае на сябе ўвагу рукапісны трактат з бібліятэкі былога кляштара бернардзінцаў у Нясвіжы.

Прадметы для экспанавання прадастаўлены Гродзенскім дзяржаўным музеем гісторыі рэлігіі.

Кошт квіткоў на выставу: 2,00 BYN для дарослых, 1,00 BYN для школьнікаў і студэнтаў.

Кнігі выстаўленыя ў асноўнай частцы экспазіцыі і даступныя для агляду для ўсіх наведвальнікаў Палацавага ансамбля.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 (1770) 20602, +375 (29) 5518051. 

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: