Час гарбаты

У Малой выставачнай зале музея-запаведніка «Нясвіж»
13 верасня пачне працу новая выстава
«Час гарбаты».

alt
Больш за сто прадметаў з фондаў музея і некалькі дзясяткаў прадметаў, прадстаўленых антыкварным магазінам «Шеббі», раскажуць гісторыю з’яўлення гарбаты (чая) на беларускіх землях.

 Цяжка ўявіць, што ў нашых краях, сёння ўсім вядомую гарбату пачалі выкарыстоўваць, як танізуючы напой, толькі ў ХІХ ст. Безумоўна, і раней нашы продкі заварвалі травы, але гэтыя адвары выкарыстоўвалі ў асноўным для лячэння. Беларускае слова «гарбата» пайшло ад лацінскага «herba» (расліна), і гэта кажа аб тым, што менавіта аптэкары былі першымі хто ацаніў, карысныя ўласцівасці гарбаты.

  Культура спажывання гарбаты і звязаныя з ёй традыцыі сталі фарміравацца пад уплывам прыезджых рускіх чыноўнікаў у канцы XVIII — пачатку ХІХ стст. Паступова гарбата трывала ўвайшла ў жыццё насельніцтва. Ва ўжытку з’явіліся новыя звязаныя з ёй прадметы: самавары, чайнікі, сподкі і інш. Гісторыя спажывання гэтага напоя адлюстравана на выставе «Час гарбаты». Выстава будзе працаваць да студзеня 2020 г.

  • Тэрмін: з 13 верасня 2019 па студзень 2020 года.
  • Месца: Малая выставачная зала Палацавага ансамбля.
  • Даведкі па тэлефонах: +375177020602, МТС +375295518051

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: