Выставачны праект "На адным полі ваяры..."

З 1 сакавіка 2019 г. у палацавым ансамблі музея-запаведніка «Нясвіж» праходзіць выставачны праект «На адным полі ваяры...».

alt

  • Мастак Ігар Гардзіёнак і скульптар Сяргей Аганаў аб’ядналі свае творы агульнай тэмай — гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Шэраг партрэтаў мастака прадстаўляе ўладароў гістарычнай Літвы ад караля Міндоўга да караля Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя Вітаўта.

  • Скульптар дэманструе алегарычныя працы прысвечаныя тэме абароны сярэднявечнай дзяржавы ад знешніх ворагаў. Іх работы зацікавяць людзей неабыякавых да мастацтва і гісторыі.

  • Аўтары з’яўляюцца сябрамі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» , удзельнікамі і пераможцамі шматлікіх конкурсаў.

Выстава дзейнічае да 19 мая 2019 г.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: