Праект Панна Doll'я

Праект Панна Doll’я — гэта выстава-сімбіёз жывапісу і аўтарскай лялькі. Лепшыя майстры Беларусі, СНД і краін блізкага і далёкага замежжа прадстаўляюць свае працы ў розных тэхніках: тэкстыльныя лялькі, статычная экспазіцыя лялек і партрэтныя работы.

alt
   

 На выставе Панна Doll’я сабрана больш за 100 работ, усе лялькі выкананы ў адзіным экземпляры. Аўтарская лялька да драбнюткіх дэталяў зроблена ўручную, у адным экзэмпляры — у кожнага мастака свой пазнавальны почырк, свой стыль і тэхніка выканання. Аўтарская лялька мае асобу, валодае характарам, перадае настрой, які адлюстраваны ў міміцы — гэта не статычная пластыкавая цацка. Гэтыя лялькі, як аб’екты мастацтва, створаныя не для дзіцячых гульняў, а для сузірання, захаплення і калекцыянавання.

     Арганізатар конкурсу Надзея Ціганоўская — мастак, куратар і арганізатар міжнароднай выставы «Панна Doll’я», член журы шматлікіх міжнародных лялечных конкурсаў.

  • Тэрмін: з 5 ліпеня па 30 жніўня 2019 года.
  • Месца: Малая выставачная зала Палацавага ансамбля.
  • Кошт квіткоў: 4 BYN (школьнікі і студэнты 2 BYN)
  • Даведкі па тэлефонах: +375177020602, МТС +375295518051

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: