часовая экспазіцыя «Паштоўкі з мястэчка» — музей-запаведнік «Нясвіж»

часовая экспазіцыя «Паштоўкі з мястэчка»

З 13 чэрвеня адкрываецца часовая экспазіцыя «Паштоўкі з мястэчка». У Вялікай выставачнай зале палацавага ансамбля прадстаўлена каля паўсотні работ гродзенскага мастака Алеся Суровага.
Сама назва выставы акцэнтуе ўвагу на зніклым беларускім мястэчку. Памежнае паміж горадам і вёскай, яно мела своеасаблівы сацыяльны і этнічны склад, што выразна адлюстравалася ў побыце і культуры.
Творы Алеся Суровага – гэта «паштоўкі» з мінулага дынамічнага местачковага жыцця. Мастак у сваіх работах адлюстраваў перыяд мірнага жыцця мястэчка, час паміж дзвюма сусветнымі войнамі і, як паказала гісторыя, апошнія дзесяцігоддзі існавання гэтага населенага пункту. Радасці і праблемы штодзённасці, непаўторны каларыт святочных дзён, вечныя чалавечыя пачуцці і шмат іншага чакае наведвальнікаў музея-запаведніка на аўтарскай выставе «Паштоўкі з мястэчка».

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: