праект «Прыгажосць і мода ХХ стагоддзе» — музей-запаведнік «Нясвіж»

праект «Прыгажосць і мода ХХ стагоддзе»

alt
З 22 ліпеня па 20 кастрычніка 2020 г. у Малой выставачнай зале Палаца Радзівілаў праходзіць праект «Прыгажосць і мода ХХ стагоддзе» з рэтра-калекцыі стыліста і спецыяліста па іміджу Таццяны Фядосавай.
alt
Кошт уваходнага білета:
2,00 BYN - дарослыя
1,00 BYN – школьнікі і студэнты

Тэлефоны для даведак:
+375 (1770) 20602,
+375 (29) 5518051

У ХХ стагоддзі ў кожным дзесяцігоддзі з'яўляўся новы модны накірунак. Гэта не што іншае, як гісторыя, паказаная праз прызму моды. Дзве сусветныя вайны, палёт у космас, складаная эканамічная і палітычная сітуацыя, новыя накірункі ў мастацтве - усё гэта адбівалася на характарах і норавах, прыярытэтах і перавагах людзей. Разглядаючы аксэсуары, ўпрыгожанні, ўборы, абутак і нават парфумерыю, прадстаўленыя на выставе, можна прасачыць, як пастаянна змяняўся светапогляд чалавека.

Калекцыя Таццяны Фядосовай акцэнтуе ўвагу на модных перавагах беларускіх жанчын. Яна з'яўляецца прамым доказам таго, што нягледзячы на цяжкасці, дамы заўсёды імкнуліся быць прыгожымі. Пераканацца ў гэтым можна на выставе «Прыгажосць і мода ХХ стагоддзе». 


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: