Выстава работ беларускіх мастакоў «Сцены старога замка» — музей-запаведнік «Нясвіж»

Выстава работ беларускіх мастакоў «Сцены старога замка»

З 13 красавіка па 7 чэрвеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прапануе выставу работ беларускіх мастакоў «Сцены старога замка» з фондаў музея-запаведніка «Нясвіж» у інфармацыйна-касавым цэнтры.

alt
Выстава «Сцены старога замка» пазнаёміць з работамі сучасных беларускіх мастакоў, такіх як У. Зінкевіч, І. Котава і В. Альшэўскі. Кожны з іх стварае ўласны вобразны лад і свой свет, напоўнены вобразамі, натхненнем і гармоніяй у пазнанні відовішча, якое адкрывае прырода. Іх манера жывапісу прынцыпова адрозніваецца адна ад другой. У кожнага мастака ўнікальная палітра і асаблівая тэхніка пісьма. Тым не менш, усе прадстаўленыя работы аб'ядноўвае агульны «герой» - Нясвіжскі замак: яго інтэр'еры, наваколлі, легенды.
alt

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: