Выстава сучаснага мастака Рамана Федасенка «Свет вакол нас»

Раман Федасенка

Нарадзіўся ў Мінску, у 1970 годзе. Захапляўся маляваннем, як і ўсе дзеці, але ў школьныя гады сур’ёзна зацікавіўся тэхнікай, што і абумовіла яго навучанне ў Мінскім аўтамеханічным тэхнікуме.

У 1992 годзе, стаў прадпрымальнікам, атрымаўшы значныя поспехі праз дзесяць год ён стаў пераможцам Мінскага гарадскога конкурсу «Прадпрымальнік года» в намінацыі «Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці тавара прамысловага прызначэння» сярод індывідуальных прадпрымальнікаў.

Пры гэтым у яго заўсёды захоўвалася схільнасць да творчасці і ў 2007 годзе Раман Фёдаравіч змяніў сферу дзейнасці і вярнуўся да жывапісу. На сённяшні дзень мастак актыўна супрацоўнічае з галерэямі, вытворцамі паліграфічнай прадукцыі: календароў, рэпрадукцый, паштовак, альбомаў і інш., прымае удзел ў выставах. Яго працы можна сустрэць у пасольствах Рэспублікі Беларусь ў Польшчы, Казахстане, Украіны.

Карціны Рамана Федасенка з цыклу «Мой Мінск» выкарыстаны для аздаблення энцыклапедычнага даведніка «Іх імёнамі названы вуліцы Мінска», выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі».

У сваіх працах аўтар імкнуўся адлюстраваць прыгажосць роднага краю, яго самабытнасць і непаўторнасць. Для найбольшай перадачы уражанняў мастак ў сваёй творчасці часта звяртаецца да выразнай палітры і прыёме імпрэсіянізму. Раман Фёдаравіч аддае перавагу і фігуральнаму жывапісу — лёгкім жаночым і вясёлым дзіцячым вобразам. Працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу.

Сёння Раман Фёдаравіч працуе ў стыле рэалізму і імпрэсіянізму, асноўнымі накірункамі з'яўляюцца гарадскі пейзаж, сельскі пейзаж, фігуратыўны жывапіс, мота-арт.

Удзельнік многіх міжнародных і рэспубліканскіх выстаў.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: