Выстава сучаснага ўкраінскага майстра Дар'і Алёшкінай "Куфэрак выцінанак"

З 18 красавіка па 1 чэрвеня 2019 г. у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля пройдзе персанальная выстава сучаснага ўкраінскага майстра Дар’і Алёшкінай «Куфэрак выцінанак».

alt

Дар’я Алёшкіна — прадстаўніца новай хвалі ўкраінскіх майстроў, якая стварае дзіўныя разьбяныя палотны з арыгінальнымі сюжэтамі. Велізарныя палотны з драбнюткімі дэталямі — аўтарскі стыль, які здзіўляе знаўцаў гэтага мастацтва па ўсім свеце. Францыя, ЗША, Паўднёвая Карэя, Польшча — гэта тыя краіны, дзе Дар’я прэзентуе ўкраінскае мастацтва на выставах.

Акрамя маштабнасці работ, Дар’я вялікую ўвагу надае і сюжэтам. Часцей за ўсё сустракаюцца матывы з выявай жанчыны, асабліва берагіні. Звязана гэта з тым, што такія традыцыйныя матывы закладзены яшчэ падчас навучання ў каледжы. На выставе ў Нясвіжскім палацы будуць прадстаўлены 45 твораў, як вялікія палотны, так і выцінанка альбомнага тыпу.

 Кошт квіткоў: 2 BYN (школьнікі і студэнты 1 BYN) 

Даведкі па тэлефонах: +375177020602, МТС +375295518051

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: