выстава работ Юрыя Баранава «Лінія жыцця »

З 05 чэрвеня па 15 ліпеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прадстаўляе выставу работ Юрыя Баранава «Лінія жыцця ».

Юры Анатольевіч Баранаў нарадзіўся 7 красавіка 1949 года ў Віцебску. Графікай пачаў займацца яшчэ падчас вучобы ў школе, калі наведваў мастацкі гурток у Палацы піянераў, дзе выкладалі В.Е. Ціханенка, В.М. Лук’янаў і Г.Ф. Шутаў.

З 1970 г. прымае ўдзел у мастацкіх выставах. Афармляў кнігі для беларускіх і маскоўскіх выдавецтваў “Маладая гвардыя”, “Савецкая Расія”, “Сучаснік” і інш.   Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Творы мастака, сярод якіх акварэлі, гравюры, экслібрысы, эмалі, захоўваецца ў музеях і прыватных калекцыя Аргенціны, Беларусі, Бельгіі, Англіі, Германіі, Ізраіля, Іспаніі, Італіі, Інданезіі, Партугаліі, Польшчы, Францыі, Японіі.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: