выстава работ Анатоля Люцко «З любоўю да пейзажу» — музей-запаведнік «Нясвіж»

выстава работ Анатоля Люцко «З любоўю да пейзажу»

З 20 снежня 2019 г. па 18 лютага 2020 г.
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»
 прадстаўляе выставу работ Анатоля Люцко
«З любоўю да пейзажу»
 у інфармацыйна-касавым цэнтры.
alt
Анатолий Люцко.jpg

Анатоль Андрэевіч Люцко – вядомы беларускі мастак-жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў, працуе ў станковым жывапісе і акварэлі. Нарадзіўся ў горадзе Віцебску. 

  • У 1979 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.

  • З 1980 года працуе на камбінаце «Мастацтва». З'яўляецца ўдзельнікам міжнародных мастацкіх пленэраў.

alt

Работы, прадстаўленыя на выставе «З любоўю да пейзажу», напісаны ў розныя гады і адлюстроўваюць пастаянны пошук аўтарам мастацкай формы, цікавасць да эксперыментаў ў выяве лірычных пейзажаў. Кранальная прыгажосць прыроды, лясы і рэкі, ціхія вёсачкі - усе карціны аўтара прасякнуты любоўю да родных мясцін, любоўю да пейзажу.

Час працы: з 8:30 да 17:30
Уваход вольны


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: