Зямля красуе добрымі людзьмі — музей-запаведнік «Нясвіж»

Зямля красуе добрымі людзьмі

Зямля красуе добрымі людзьмі

     З 5 мая па 15 ліпеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прапануе выставу работ Аксаны Аракчэевай «Зямля красуе добрымі людзьмі» ў інфармацыйна-касавым цэнтры.

     На выставе прадстаўлены партрэтны жывапіс, прысвечаны знакамітым людзям, якія ўнеслі значны ўклад у жыццё Беларусі. Над гэтай тэмай Аксана Аракчэева пачала працаваць з 2009 г., а да пачатку 2011 г. намалявала больш за сто партрэтаў на палатне. У галерэі карцін, створаных пэндзлем мастака - партрэты супрацоўнікаў музеяў і галерэй, святароў, мастакоў, музыкантаў, дыпламатаў.

     Наведвальнікі змогуць пабачыць на выставе 15 работ, выкананых у розныя гады. Кожная праца нясе сваю індывідуальнасць, паказвае адценні самых непрыкметных эмоцый.

     Час працы: з 9.30 да 18.30. Уваход вольны!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: