МАНЕТА 1 РУБЕЛЬ — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

МАНЕТА 1 РУБЕЛЬ

aa


 Манета 1 рубель;

Расійская Імперыя;

1725 – 1769 гг.;

Срэбра, чаканка

 Калекцыя «Нумізматыка, скарбы, баністыка, фалерыстыка, сфрагістыка» Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» у красавіку 2022 года папоўнілася экзэмплярамі сярэбраных манет Расійскай Імперыі вартасцю 1 рубель 1725 г. (аверс: профіль Пятра I у латах, кругавая легенда: “ПЕТРЪ I ИМПЕРАТОРЪ І САМОДЕРЖЕЦЪ ВСЕРОССІЙСКІЙ"; рэверс: манаграма Пятра І — чатыры перакрыжаваныя літары “П”) , 1 рубель 1733 года (аверс: партрэт імператрыцы Анны Іаанаўны, кругавая легенда "Б.М. АННА ИМПЕРАТРИЦА И САМОДЕРЖИЦА ВСЕРОСИСКАЯ", рэверс: двухглавы арол пад каронай); 1 рубель 1769 года ( аверс: партрэт Кацярыны ІІ, легенда: "Б.М. ЕКАТЕРИНА. ІІ ИМП. И САМОД. ВСЕРОС"; рэверс: двухгаловы арол са скіпетрам і дзяржавай і гербам Масквы).

                                    Гэтыя манеты былі набыты Жабароўскім Ігарам Вячаслававічам на аўкцыёне, арганізаваным аўкцыённым домам «Рэдкія манеты», і перададзены ў дар музею-запаведніку.

 


У аўкцыённым каталогу змяшчаецца інфармацыя аб прыналежнасці прадстаўленых манет да калекцыі князёў Радзівілаў. Экэмпляры вельмі добра захаваліся, безумоўна, маюць гістарычную, культурную, музейную каштоўнасць і будуць прадстаўлены ў пастаяннай экспазіцыі аддзела экскурсіоннай і культурнай дзейнасці “Ратуша” “Скарбніца”.