Даступнасць і інклюзія — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ
Даступнасць і інклюзія

Даступнасць і інклюзія

Даступнасць і інклюзія

Даступнасць і інклюзія

рука.jpg

Музей для ўсіх

Аказанне сітуацыйнай дапамогі інвалідам работнікамі Дзяржаўнай установы «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік»Нясвіж".

 Згодна з парадкам, устаноўленым ва ўстанове, інваліду або суправаджаючай яго асобе пры неабходнасці наведвання аб'ектаў музея-запаведніка з мэтай атрымання паслуг неабходна папярэдне паведаміць пра гэта работнікам, за якімі замацавана арганізацыя аказання сітуацыйнай дапамогі інвалідам, пры гэтым паведаміць пра характар і аб'ём патрабаванай сітуацыйнай дапамогі.

Кантактныя нумары тэлефонаў работнікаў, адказных за арганізацыю аказання сітуацыйнай дапамогі інвалідам:

Скаражонак Таццяна Іванаўна,

начальнік аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці.

тэл.: +375177020602

факс: +375 1770 25181, +375177023196

e-mail: excursions@niasvizh.by

Буднік Аляксей Міхайлавіч,

намеснік начальніка аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці «Палацавы ансамбль».

тэл. / факс +375 1770 51791

Грышкавец Ларыса Мікалаеўна,

начальнік аддзела экскурсійнай і культурнай дзейнасці «Ратуша».

тэл. / факс +375 1770 23955

ratusha@niasvizh.by

    

Аглядная экскурсія для наведвальнікаў з парушэннем зроку


З 1 сакавіка ў нашым музеі прапануецца новая паслуга: аглядная экскурсія для наведвальнікаў з парушэннем зроку. Маршрут экскурсіі ўключае тэрыторыю палацавага комплексу і экспазіцыйныя залы першага паверха. Прадугледжана тактыльнае знаёмства з макетамі найбольш значных экспанатаў, а таксама з арыгінальнымі прадметамі экспазіцыі. Запрашаем сацыяльныя арганізацыі і індывідуальных наведнікаў.

Тэл. для даведак і заказа экскурсіі: +375 (17) 702-06-02+375 (29) 551-80-51+375 (29) 190-31-49


3Д-макет алтара

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” рэалізуе праект па адаптацыі Нясвіжскага палаца Радзівілаў для людзей з парушэннямі зроку. У рамках гэтага праекта распрацавана экскурсія для слабавідушчых і невідушчых наведвальнікаў. У экскурсію ўваходзіць тэрыторыя двара і некалькі экспазіцыйных залаў Палаца Радзівілаў. Значным аб'ектам Капліцы з'яўляецца алтар. З мэтай найбольш поўнага ўяўлення аб форме і дэкоры алтара выкарыстоўваецца яго тактыльны макет.

Стварэнне 3Д-макета алтара, а таксама тэсціраванне гатовай экскурсіі праходзілі ў цесным супрацоўніцтве з Брацтвам у гонар Праабражэння Гасподняга прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага благачыння Слуцкай епархіі і непасрэдна з яго духоўнікам, протаіерэем Алегам Аляксандравічам Абрамовічам.


Часовая экспазіцыя “Цудатворны Жыровіцкі абраз Божай Маці ў камені” папоўнілася яшчэ адным экспанатам, прызначаным для людзей са слабым зрокам і невідушчых

Абраз Казанскай Багародзіцы выканана з чорнага мармуру, лікі святых з напаўкаштоўнага оніксу ў аб'ёмна-рэльефнай тэхніцы. Гэта дазволіць усім, без выключэння, наведвальнікам па-сапраўднаму “ўбачыць” абраз, усвядоміць вобразы намаляваных святых. Кончыкамі пальцаў атрымаць інфармацыю аб арыгінальным палатне-контурах, памерах, дэталях і тэкстуры.

Рэльефная ікона суправаджаецца аўдыёдэскрыпцыяй, што дазволіць у поўнай меры адчуць глыбіню і сэнс твора.

Нагадваем, што ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля дзейнічае ўнікальная выстава работ беларускага маэстра каменеапрацоўкі А.В. Папельскага, прысвечаная духоўнай святыні Беларусі — цудатворнай Жыровіцкай іконе Божай Маці.

У рамках выставы можна ўбачыць звыш 70 выяў шырокавядомага іканаграфічнага зводу Жыровіцкай іконы ў розных тэхніках каменеапрацоўкі натуральных камянёў: мармуру, оніксу, траверціну, кварцыту. Усе прадметы з'яўляюцца рэлігійнымі атрыбутамі-абразамі, якія былі ўцаркоўлены і створаны па дабраславенню праваслаўнай царквы.

Выстава будзе працаваць да 18 лістапада 2024 года.

 

Кошт ўваходных білетаў:

Індывідуальнае наведванне дарослы – 7,00 беларускіх рублёў;

Індывідуальнае наведванне 2 дарослых (міні-група) – 10,50 беларускіх рублёў;

школьнікі, студэнты, пенсіянеры – 3,50 беларускіх рублёў.

Наведаць выставу можна без набыцця білета на пастаянную экспазіцыю палаца.

Квіткі можна набыць у касах музея-запаведніка.

                                                             

Рэжым работы:

у зімовы час (з 1 кастрычніка па 30 красавіка) з 9 да 18;

у летні час (з 1 мая па 30 верасня) з 10 да 19.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах:

+375 1770 20602,   +375 1770 20660;

маб. тэл.: +375 29 551 80 51, +375 29 569 29 59, +375 29 190 31 82.

 

Глядець відэа https://youtube.com/shorts/Jte6Dv7Uz9w?feature=share