ШЭДЭЎРЫ КАЛЕКЦЫІ І ЎНІКАЛЬНЫЯ АРТЭФАКТЫ МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДНІКА «НЯСВІЖ» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

ШЭДЭЎРЫ КАЛЕКЦЫІ І ЎНІКАЛЬНЫЯ АРТЭФАКТЫ МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДНІКА «НЯСВІЖ»

ШЭДЭЎРЫ КАЛЕКЦЫІ І ЎНІКАЛЬНЫЯ АРТЭФАКТЫ МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДНІКА «НЯСВІЖ»

Да 30-гадовага юбілею музея-запаведніка ў фондах налічваецца больш за 28000 прадметаў, аб'яднаных у 12 калекцый. На выставе «Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж» прадстаўлены звесткі аб найбольш каштоўных і цікавых прадметах з фондавых калекцый, а таксама аб'екты, якія з'яўляюцца часткай інтэр'ераў і элементаў фасадаў знакамітага палацавага ансамбля.


Выставачны праект распавядае аб асаблівасцях, калекцыйнай і гістарычнай значнасці прадметаў, сабраных супрацоўнікамі за 30-гадовы перыяд дзейнасці музея-запаведніка, і якія з'яўляюцца часткай экспазіцыі музея. Сярод прадстаўленых прадметаў — каштоўны фарфор, вырабы з мармуру і срэбра, загадкавыя механізмы, музычныя інструменты, шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога і зброевага мастацтва, якія выдатна спалучаюцца ў музейных залах з гравюрнымі работамі, прадметамі фалерыстыкі, мемарыяльнымі экспанатамі, шматлікімі гадзіннікамі і антыкварнай мэбляй ад вядомых майстроў.


За з'яўленнем кожнага з экспанатаў стаіць карпатлівая праца, бо захаванне і вывучэнне гістарычнай спадчыны з'яўляецца галоўнай задачай калектыву спецыялістаў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».