Квэст "Музычная скарбніца Нясвіжскага палаца"
"Музычная скарбніца Нясвіжскага палаца" – камандная квэст-гульня для ўважлівых і дапытлівых. Натхніўшыся прыгажосцю Нясвіжскага палаца, удзельнікі адправяцца на пошукі адказаў на музычныя загадкі і паспаборнічаюць у знаходлівасці і кемлівасці!
Вы даведаецеся пра таямніцы капліцы і арсенала, пазнаёміцеся з кампазітарамі і творамі, якія гучалі ў сценах палаца ў мінулыя стагоддзі, і здзівіцеся, наколькі шмат музыкі ў кожнай з залаў! Яна прысутнічае літаральна паўсюль, варта толькі крыху прыгледзецца!
Атрымаўшы мноства яркіх уражанняў, напрыканцы квэста вы адчуеце асалоду ад гучання шыкоўнага белага раяля ў Тэатральнай зале палаца з выдатнай акустыкай і атмасферай.
Удзельнікі і пераможцы квэста атрымаюць прыемныя памятныя прызы.
Квэст праводзіцца пад запыт для арганізаваных груп ад 10 да 40 чалавек (каманды па 5-8 чалавек).
Узрост: 12+
Працягласць праграмы: 1,5 гадзіны
Квэст "Музычная скарбніца Нясвіжскага палаца" | 1950,00 BYN |
Для паспяховага праходжання квэстаў рэкамендуем замовіць экскурсію.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: