Квэст «Палацавыя таямніцы» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Квэст «Палацавыя таямніцы»

Квэст «Палацавыя таямніцы»


Музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае вас на квэст  «Палацавыя таямніцы»!

Вы ніколі не былі ў Нясвіжы? Тады зараз самы час! Бо наша задумка — палац і гісторыю рода Радзівілаў вывучаць падчас квэста — спецыяльна для вас! Больш вы нідзе не сустрэнеце такія неверагодныя прыгоды, бо ў параўнанні з іншымі квэстамі, наш праходзіць не ў адным-двух пакоях, а ў цэлым велічэзным палацы!

А калі вы ўжо былі на экскурсіі ў палацы, то самы час адпраўляцца ў новыя прыгоды па княжацкіх пакоях, бо квэст «Палацавыя таямніцы» — гэта амаль што адзіная магчымасць пабываць у закрытых для турыстаў месцах комплекса. Напрыклад, спусціцца ў падвал, заглянуць за зачыненыя дзверы і знайсці адгадкі з даўніны, каб перайсці на новы ўзровень гульні.

Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі квіток на ўдзел у квэсце, могуць пазнаёміцца з палацавай экспазіцыяй, а таксама дадаткова замовіць экскурсійную праграму ці паслугу аўдыёгіда.

Вы можаце заказаць квэст асобна для сваёй кампаніі, мы правядзем яго выключна для вас, але гэта трэба зрабіць абавязкова па папярэдняй пісьмовай заяўцы не пазней, чым за 2 тыдні да гульні. Такі квэст можна замовіць для групы ад 10 да 80 чалавек. 

Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах: +375295518051+375291903149+375177051436

Мы з радасцю адкажам на ўсе вашы пытанні і аформім заяўку!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: