Дзіцячы адукацыйны цэнтр

Дзіцячы адукацыйны цэнтр

Дзіцячы адукацыйны цэнтр

Дзіцячы адукацыйны цэнтр
Запрашаем вас наведаць Дзіцячы адукацыйны цэнтр.
alt

У Дзіцячым адукацыйным цэнтры дзеці могуць прыняць удзел у розных культурна-забаўляльных мерапрыемствах і творчых майстэрнях, адзначыць дзень нараджэння, выпускныя балі і іншыя каляндарныя святы разам з князем і княгіняй Радзівіл, а часам тут нават можна ўбачыць пастаноўкі народнага лялечнага тэатра — батлейкі.

alt
Большасць мерапрыемстваў распрацоўваецца з упорам на гістарычную тэматыку. Нашы святы не толькі цікавыя, але і пазнавальныя. Яны ў простай форме прадастаўляюць карысную інфармацыю, якая дапамагае дзецям пашырыць свой кругагляд.
alt

Яшчэ адзін напрамак работы Дзіцячага адукацыйнага цэнтра — музейная педагогіка. Адукацыйная праграма прапануе тры цыклы музейных заняткаў для наведвальнікаў розных узростаў: «Музей для маленькіх дзяцей» (праграма для вучняў 1-4 класаў), «Легенды Нясвіжа» (праграма для навучэнцаў 5-8 класаў), «Радзівілы. Знакамітыя прадстаўнікі роду» (праграма для вучняў 9-11 класаў).

На тэрыторыі Цэнтра размяшчаецца дзіцячае міні-кафэ «Салодкая Батлейка». Стыльны і ўтульны інтэр’ер кафэ, у якім размешчана музейная экспазіцыя дзіцячых старадаўніх цацак, не пакіне абыякавымі ні дзяцей, ні бацькоў.