Квэст «Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў»

Музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае Вас на квэст «Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў»!

Вы ніколі не былі ў Нясвіжы? Тады зараз самы час! Бо наша задумка палац і гісторыю рода Радзівілаў вывучаць падчас квэста — спецыяльна для Вас! Больш вы нідзе не сустрэнеце такія неверагодныя прыгоды, бо ў параўнанні з іншымі Квэстамі наш праходзіць не ў адным-двух пакоях, а ў цэлым велічэзным палацы!

А калі Вы ўжо былі на экскурсіі ў палацы, то самы час адпраўляцца ў новыя прыгоды па княжацкіх пакоях, бо квэст «Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў» — гэта амаль што адзіная магчымасць пабываць у закрытых для турыстаў месцах комплекса. Напрыклад, спусціцца ў падвал, заглянуць за зачыненыя дзверы і знайсці адгадкі з даўніны, каб перайсці на новы ўзровень гульні.

Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі квіток на ўдзел у квэсце, могуць пазнаёміцца з палацавай экспазіцыяй, а таксама дадаткова замовіць экскурсійную праграму ці паслугу аўдыягіда.

Расклад на 2020 год

Дата    Час пачатку
7 сакавіка (субота) 1530
4 красавіка (субота) 1530
4 мая (панядзелак) 1630
16 мая (субота) 1630
6 чэрвеня (субота) 1630
20 чэрвеня (субота) 1630
4 ліпеня (субота) 1630
18 ліпеня (субота) 1630
1 жніўня (субота) 1630
15 жніўня (субота) 1630
5 верасня (субота) 1630
19 верасня (субота) 1630
3 кастрычніка (субота) 1530
3 лістапада (аўторак) 1530

Вы можаце заказаць квэст асобна для сваёй кампаніі, мы правядзем яго выключна для Вас, але гэта трэба зрабіць абавязкова па папярэдняй пісьмовай заяўцы не пазней, чым за 2 тыдні да гульні. Такі квэст можна замовіць для групы ад 20 да 80 чалавек.

Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць па тэлефонах: +375 1770 51436, 20105. Мы з радасцю адкажам на ўсе Вашыя пытаніі і аформім заяўку!