«Нясвіжскі замак: падзеі, асобы, спадчына»

«Нясвіжскі замак: падзеі, асобы, спадчына»

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

 

19-20 кастрычніка 2023 г.

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»

праводзіць ІІ навуковую канферэнцыю

 

«Нясвіжскі замак: падзеі, асобы, спадчына»,

прысвечаную 440-й гадавіне пачатку будаўніцтва мураванага замка

ў Нясвіжы

 

У 2008 годзе, падчас рэстаўрацыйных работ, над парадным уваходам у палац, пад слоем тынкоўкі была выяўлена пліта з лацінамоўным тэкстам, усталяваная ў XVIII ст. Адзінаццаць радкоў, выбітых на мармуры, паведамляюць, што 7 мая 1583 г., па ініцыятыве Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, у Нясвіжы пачалося будаўніцтва новага замка. Гэта дата з’яўляецца сімвалічнай кропкай адліку гісторыі Нясвіжскага замка.

Нясвіж стаў першай бастыённай фартэцыяй на тэрыторыі Беларусі і адзінай, якая захавалася да нашых дзён! Магнацкая рэзідэнцыя, цэнтр велізарнай зямельнай латыфундыі, асяродак збіральніцтва, музычнай і тэатральнай культуры, месца захавання ўнікальнага архіва і бібліятэкі, цэнтр свецкага жыцця, санаторый і буйны музей, помнік сусветнай спадчыны ЮНЕСКА – гэта ўсё старонкі далёкай і блізкай гісторыі палаца. Гісторыі, якая патрабуе ўважлівага вывучэння і асэнсавання. Юбілейны год дае для гэтага добрую нагоду.

 


Тэмы для абмеркавання

 

–                       Абарончая архітэктура на землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVIII стст.

–                       Прыватныя рэзідэнцыі і дзяржаўныя фартэцыі ў ваенна-палітычных падзеях.

–                       Замкі, сядзібы, палацы ў рэаліях XIX–XX стст.: мадэрнізацыя, праблемы захавання і функцыянавання.

–                       Фарміраванне і лёс збораў Нясвіжскага палаца – архіва, бібліятэкі, арсенала, мастацкіх калекцый.

–                       Князі Радзівілы – гаспадары Нясвіжскага замка і ардынацыі, прадстаўнікі ўсходнееўрапейскай эліты.

–                       Магнацкія зямельныя ўладанні на тэрыторыі Беларусі: гаспадарчае развіццё, сістэма кіравання, сацыяльныя адносіны.

–                       Замкі Беларусі на рубяжы тысячагоддзяў: вывучэнне, рэстаўрацыя, выкарыстанне і патэнцыял.

–                       Музей-запаведнік «Нясвіж» на сучасным этапе: вопыт работы і перспектывы развіцця.

Праблематыка канферэнцыі адкрыта для новых накірункаў!

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца ўсе неабыякавыя да вышэйпералічаных тэм: выкладчыкі, студэнты, гісторыкі, краязнаўцы, археолагі, рэстаўратары, музейныя супрацоўнікі, архівісты, мастацтвазнаўцы.

Мерапрыемства пройдзе ў вочным фармаце. Анлайн-удзел не прадугледжаны.

Дапускаецца завочная форма ўдзелу пры якой заяўнік дасылае матэрыял для апублікавання, пры гэтым не агучвае яго падчас пасяджэнняў.

Працоўныя мовы: беларуская, руская.

Заяўкі і тэзісы дакладаў прымаюцца да 24 верасня 2023 г. Арганізатары пакідаюць за сабой права адхіляць заяўкі, якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі.

Праграма канферэнцыі будзе складзена пасля заканчэння рэгістрацыі і даслана ўдзельнікам не пазней 6 кастрычніка 2023 г.

Пры неабходнасці, дасылаецца персанальнае запрашэнне.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне ўдзельнікаў і браніраванне месцаў у гасцініцах. Іншыя выдаткі (праезд, пражыванне) аплочвае камандзіруючы бок.

Матэрыялы канферэнцыі будуць выдадзены асобным зборнікам.

Заяўка для ўдзелу

 

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі накіроўваюцца на электронны адрас navukanhkmz@gmail.com

У заяўцы пазначаецца:

–       прозвішча, імя, імя па бацьку;

–       месца работы (вучобы), пасада, вучоная ступень і званне (калі ёсць);

–       тэма даклада;

–       неабходнасць выкарыстання тэхнічных сродкаў;

–       неабходнасць персанальнага запрашэння і браніравання гасцініцы;

–       кантактны тэлефон і e-mail.

Разам з заяўкай дасылаюцца тэзісы дакладаў аб’ёмам не болей за 4500 знакаў, якія ўключаюць абгрунтаванне актуальнасці тэмы, кароткі змест, указанне асноўных крыніц і метадаў даследавання.

 

Афармленне матэрыялаў

 

Артыкулы для зборніка матэрыялаў могуць быць пададзены пасля канферэнцыі, але не пазней 15 лістапада 2023 г.

Да друку прымаюцца артыкулы на рускай або беларускай мовах, аб’ём якіх не перавышае 40 000 знакаў (з прабеламі).

Спасылкі на крыніцы пазначаюцца парадкавым нумарам у квадратных дужках: [7, с. 145], [3, p. 15], [9, с. 315; 12, ss. 20–22], дзе першая пазіцыя абазначае нумар у спісе літаратуры, другая – нумар старонкі (старонак).

Спіс выкарыстанай літаратуры і крыніц афармляецца ў алфавітным парадку ў адпаведнасці з узорамі афармлення бібліяграфічнага апісання, зацверджанымі Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь (https://vak.gov.by/bibliographicDescription).

Фотаздымкі і ілюстрацыі падаюцца ў асобных файлах фармата .jpg або .tiff з нумарацыяй і назвай. Абавязкова пазначаецца іх крыніца і аўтарства.

Табліцы павінны мець назвы і парадкавы нумар.

Спасылкі на ілюстрацыі і табліцы ў тэксце падаюцца ў круглых дужках (іл. 1), (табл. 1).

Пастаронкавыя заўвагі пазначаюцца арабскімі лічбамі з нумарацыяй на кожнай старонцы.

Да артыкула дадаецца анатацыя (70–100 словаў) і пералік ключавых слоў (5–7 тэрмінаў).

 

Кантактная асоба па арганізацыі канферэнцыі – Блінец Андрэй Уладзіміравіч, вучоны сакратар музея-запаведніка «Нясвіж».

Тэл.: 8 01770 242 81.

E-mail: navukanhkmz@gmail.com.