Мілыя жанчыны!

Мілыя жанчыны!

Віншуем вас з цудоўным вясновым святам – 8 Сакавіка!

Запрашаем вас правесці гэты асаблівы выхадны дзень са сваімі блізкімі ў нашым музеі.

Толькі 8 сакавіка ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля:

- Дзіцячая творчая майстэрня – зрабіце падарунак маме, бабулі ці сястры сваімі рукамі!

- Майстар-клас па вырабе біжутэрыі з натуральных камянёў – стварыце ўнікальнае ўпрыгожванне!

- Фотазона – адчуйце сябе княжацкай асобай, прымерце гістарычны касцюм і зрабіце прыгожыя фотаздымкі на памяць!

Падарыце сабе і сваім блізкім незабыўныя эмоцыі і прыемныя сюрпрызы!

Чакаем вас!

Няхай гэты дзень напоўніцца радасцю, усмешкамі і натхненнем!