Аглядная экскурсія «Стары парк»

Цішыня і спакой ахінуць вас у Старым парку. Кроны стогадовых дрэў будуць вабіць вас сваёй прыгажосцю. Кожная алея, вузкія сцяжынкі і сонечныя паляны маюць сваю гісторыю.

Легенды пра Барбару і Ундзіну, аб адважным героі паляўнічай зграі, аповед пра беднага музыканта, які служыў у Радзівілаў, - усё гэта вы пачуеце падчас экскурсіі.

Патаемнымі жаданнямі вы зможаце падзяліцца з таямнічым каменем. Ён не толькі выслухае, але і дапаможа ажыццявіць мару. Экскурсавод падкажа вам магічнае заклінанне.

Працягласць: 45, 90 хвілін
Мова экскурсіі: беларуская, руская
Кошт: экскурсійнае абслугоўванне
Рэкамендацыі: вазьміце з сабой зручны абутак