Аглядная музейная экскурсія «Гарадское самакіраванне ў Нясвіжы XVIII — 1-ай палове XIX стст.» (Ратуша)

У XVI стагоддзі князь Радзівіл не меў права пакараць гараджаніна за парушэнне закона. Жыхары Нясвіжа былі вольныя. Але не ва ўсім. Хто абмяжоўваў іх свабоду, чаму ў Нясвіжы не было карупцыі і злоўжывання ўладай, за што атрымлівалі званне «Кароль курка»? Вы даведаецеся пра гэта падчас экскурсіі.

Працягласць экскурсіі - 45 хвілін
Экскурсія праводзіцца на 2 мовах: беларускай, рускай
Аўдыёгід: на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовах


На першым паверсе музея можна набыць сувеніры на любы густ, сфатаграфавацца на памяць. 
Асобны ўваход вядзе ў кафэ з дзіцячай гульнёвай залай, дзе ў вас ёсць магчымасць адпачыць з сям'ёй і сябрамі.