Тэатралізаваная экскурсія “Начное падарожжа па замку Радзівілаў”

Тэатралізаваная экскурсія “Начное падарожжа па замку Радзівілаў”

Нясвіж, ноч, палац, ліхтар ... Вакол цішыня, толькі крокі гулка раздаюцца ў глыбіні цёмных калідораў, дзесьці дзіка вые вецер. З велізарных карцінных палотнаў за Вамі сочаць вочы Радзівілаў. У люстэрках з пацьмянелай амальгамай з’яўляюцца дзіўныя цені. Раптам Вы чуеце ціхую мелодыю, яна ўсё гучней, гучней! Нечакана з цемры з'яўляецца…

Магчыма, хтосьці здрыганецца ад нечаканасці. У кагосьці падзеі начнога жыцця дома Радзівілаў могуць выклікаць усмешку.

Лабірынты пакояў і залаў прывядуць вас у бальную залу, дзе танчаць нават ноччу. Вы зможаце крадком зазірнуць у кабінет князя і адпачывальню княгіні.

Таямніцы, цені, містыка...

ПАДРАБЯЗНЕЙ