Начная экскурсія — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ
Начная экскурсія

Начная экскурсія

Нясвіжскі палац Радзівілаў — самы наведвальны турыстычны аб’ект у нашай краіне. Тысячы турыстаў прыязджаюць паглядзець яго шыкоўныя залы. Надыходзіць вечар, і дзённая мітусня саступае месца вячэрнім агням, таямніцам, і... легенды ажываюць! Уначы ўсё становіцца іншым. Застацца ў замку ноччу, пасля закрыцця, мараць многія дарослыя і дзеці. Супрацоўнікі музея-запаведніка знайшлі магчымасць ажыццявіць гэтыя мары! Экскурсія па начным палацы пакіне ў вас незабыўныя ўражанні! Дарэчы, меркаванні прафесіяналаў пра яе можна даведацца, паглядзеўшы відэаролік ніжэй.

Начныя экскурсіі праводзяцца толькі ў перыяд з 10 лістапада па 28 (29) лютага.





1.jpg

2.jpg

3.jpg

Группа да 15 чалавек
1650,00 BYN

Даведкі і заказ па тэлефоне +375 1770 5-14-36 і праз e-mail: kultorg@niasvizh.by

Для вашага камфорту музей-запаведнік прапануе пражыванне ва ўтульным катэджы "Romantic" недалёка ад замка (тэл. +375 29 766-32-88). Для тых, хто замовіў экскурсію, даецца зніжка 20% ад кошту пражывання ў гатэлі "Палац" (тэл. +375 1770 5-96-75) і зніжка 10% ад кошту вячэры ў рэстаране "Гетман" (тэл. для заказаў +375 29 385-92-39).