Даступнасць і інклюзія — музей-запаведнік «Нясвіж»
Даступнасць і інклюзія

Даступнасць і інклюзія

Даступнасць і інклюзія

Даступнасць і інклюзія

рука.jpg

Музей для ўсіх

З 1 сакавіка ў нашым музеі прапануецца новая паслуга: аглядная экскурсія для наведвальнікаў з парушэннем зроку. Маршрут экскурсіі ўключае тэрыторыю палацавага комплексу і экспазіцыйныя залы першага паверха. Прадугледжана тактыльнае знаёмства з макетамі найбольш значных экспанатаў, а таксама з арыгінальнымі прадметамі экспазіцыі. Запрашаем сацыяльныя арганізацыі і індывідуальных наведнікаў.

Тэл. для даведак і заказа экскурсіі: +375 (17) 702-06-02+375 (29) 551-80-51+375 (29) 190-31-49


3Д-макет алтара

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” рэалізуе праект па адаптацыі Нясвіжскага палаца Радзівілаў для людзей з парушэннямі зроку. У рамках гэтага праекта распрацавана экскурсія для слабавідушчых і невідушчых наведвальнікаў. У экскурсію ўваходзіць тэрыторыя двара і некалькі экспазіцыйных залаў Палаца Радзівілаў. Значным аб'ектам Капліцы з'яўляецца алтар. З мэтай найбольш поўнага ўяўлення аб форме і дэкоры алтара выкарыстоўваецца яго тактыльны макет.

Стварэнне 3Д-макета алтара, а таксама тэсціраванне гатовай экскурсіі праходзілі ў цесным супрацоўніцтве з Брацтвам у гонар Праабражэння Гасподняга прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага благачыння Слуцкай епархіі і непасрэдна з яго духоўнікам, протаіерэем Алегам Аляксандравічам Абрамовічам.