Правіла наведвання музея

Правіла наведвання музея

  1. У залах асноўных калекцый дазваляецца фатаграфаваць і здымаць на відэакамеру. Аднак выкарыстанне ўспышкі і іншых асвятляльных прыстасаванняў забаронена.
  2. У залах часовых выстаў фота-і відэаздымка забаронены.
  3. У залах музея забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі, паліць, піць, ёсць, гучна размаўляць, чапаць экспанаты і бегаць.
  4. Музей абсталяваны сталым відэаназіраннем.