Вал вышынёй да 20 метраў быў умацаваны каменнем. У ХVII ст. па вуглах бастыёнаў былі збудаваны 4 абарончыя вежы.
Пачатак будаўніцтва адносіцца да 1583 г. Да пачатку XVIІ ст. будаўнічыя працы былі галоўным чынам завершаны. Вал вышынёй да 20 метраў быў умацаваны каменнем.
У ХVII ст. па вуглах бастыёнаў былі збудаваны 4 абарончыя вежы. Падыход да замка з захаду быў умацаваны трохкутным шанцам, да якога вялі дзве пад’язныя дарогі.
Уздоўж галоўнай восі знаходзілася каменная брама з пад'ёмным мостам і 3-павярховы палац з 8-граннымі вуглавымі вежамі.
Злева ад брамы (варот) стаяў 2-павярховы гаспадарчы корпус, справа — 3-павярховая казарма з вялікай дазорнай вежай. Акрамя таго, у комплекс замкавых пабудоў уваходзілі: дом гараднічага, пякарня, стайня, ліцейная майстэрня.
Будаўніцтва і перабудова палацава-замкавага ансамбля вялося ў ХVI — ХIХ стст., таму ў ім спалучаюцца прыёмы сярэднявечнага дойлідства са стылямі позняга рэнесансу, барока, класіцызму і самабытнае мастацтва мясцовых майстроў.
За час свайго існавання замак вытрымаў аблогі рускіх войскаў у 1655 і 1660 гг., але ў 1706 г. быў узяты шведамі, якія разбурылі замкавыя пабудовы і бастыённыя ўмацаванні.
У другой палове ХVIII — першай палове ХIХ стст. замак неаднаразова асаджалі рускія войскі (1764, 1768, 1772, 1773, 1812 гг.).
Замкавая бібліятэка да пачатку 1770 г. налічвала каля 20 000 тамоў кніг. У другой палове ХVIII ст. гэта была самая вялікая прыватная бібліятэка на землях Рэчы Паспалітай. У карціннай галерэі ў 1770 г. знаходзілася 984 карціны. Унікальнымі былі калекцыі зброі, нумізматыкі, шматлікія каштоўнасці некалькіх замкавых скарбніц і інш.
Пасля падзей 1812 г. замак знаходзіўся ў запушчаным стане да 1875 г.
Пасля падзей 1812 г. замак знаходзіўся ў запушчаным стане да 1875 г. Маштабныя рэстаўрацыйныя працы пачалі праводзіць толькі ў апошняй чвэрці ХIХ - пачатку ХХ стст. пад кіраўніцтвам Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл.
Пад ахову дзяржавы палац быў узяты ў 1939 г. У 2001 г. палацавы ансамбль перададзены на баланс Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», у 2012 г. завершаны рэстаўрацыйныя працы і для наведвальнікаў адкрыліся экспазіцыйныя залы.
У 2004-2011 гадах праведзена рэстаўрацыя Палацава-паркавага ансамбля XVI-XIX стагоддзяў. Работы праводзіліся за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.