Касцёл Божага Цела — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ
Касцёл Божага Цела

Касцёл Божага Цела

Касцёл Божага Цела

Касцёл Божага Цела
Касцёл Божага Цела пабудаваны ў 1587 — 1593 гг. па праекце італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні па распараджэнні Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Пабудаваны касцёл быў перададзены ордэну езуітаў і стаў першым збудаваннем у стылі барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Першая імша адбылася 14 верасня 1593 г., а ў 1601 г. храм асвяціў Папскі нунцый Клаўдыё Рангоні.
alt

Пабудаваны касцёл быў перададзены ордэну езуітаў і стаў першым збудаваннем у стылі барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Храм багата дэкараваны размалёўкай не толькі ўнутры, але і звонку, што стала вядома пасля апошняй рэстаўрацыі. Большасць фрэсак выканана ў 1750-60-я гг. радзівілаўскімі мастакамі, сярод якіх вылучаецца постаць К. Д. Гескага. У 1900 — 1902 гг. фрэскі былі адрэстаўраваны падчас правядзення рамонтных работ у касцёле.

У галоўным алтары — карціна К.Д. Гескага «Тайная вячэра» (1752 г.). Таксама ў інтэр’еры касцёла мноства скульптурных выяў — барэльефы і бюсты надмагілляў XVII — XIX стст., мармуровыя алтары і помнікі. Над уваходам у храм — хоры з арганам. У паўпадвальным памяшканні касцёла размяшчаецца родавая крыпта — магільны склеп Радзівілаў, у якой знаходзіцца каля сямідзесяці пахаванняў дынастыі.