Кафэ «Дварцовае»
Кафэ “Дварцовае” – выдатнае месца для тых, хто вырашыў адпачыць пасля знаёмства з палацавым ансамблем і прагулкі па парках, абмеркаваць убачанае ў экспазіцыі ці паразважаць. Не пакідаючы сцен замка, наведвальнікі могуць замовіць снеданне ці абед або проста падбадзёрыцца кубачкам кавы і расслабіцца ў камфортнай атмасферы, створанай для сапраўдных аматараў прыгажосці і ўтульнасці.
Кафэ прапануе салаты, гарачыя і халодныя закускі, напоі, печыва, марожанае і дэсерты, а таксама комплексныя абеды для групы па папярэднім заказе і правядзенне карпаратыўных мерапрыемстваў.
Першы панядзелак месяца - санітарны дзень.
Тэл.: +375 1770 3 70 52, +375 29 389 75 64 (Viber, WhatsApp, Telegram) штодзённа з 10.00 - 19.00.
Пошта: kafe.dvorec@niasvizh.by

Летняе (сезоннае) кафэ «Дварцовае»
З надыходам цёплай пары года для наведвальнікаў гасцінна адчынены дзверы летняга кафэ, якое прапануе прыемны адпачынак на свежым паветры, дзе за кубачкам кавы ў добразычлівай абстаноўцы можна атрымаць асалоду, разгядаючы Нясвіжскі палац Радзівілаў. Тут таксама можна замовіць лёгкія закускі, прахаладжальныя напіткі, ласункі і марожанае.
Наша летняе кафэ размешчана на тэрыторыі цэнтральнага двара (справа ад галоўнага ўваходу).
Час працы: штодня з 10.00 да 19.00.
Кафэ «Батлейка»
Цудоўнае месца ў самым сэрцы Нясвіжа ў будынку Ратушы, дзе можна адпачыць з блізкімі людзьмі, пачаставацца смачнымі дэсертамі, свежым печывам уласнага прыгатавання, пакаштаваць гарачы шакалад “Чорная панна”, пазнаёміцца з унікальнымі рэчамі музейнай экспазіцыі і нават запрасіць за стол каго-небудзь з Радзівілаў…
Free Wi-Fi.
Адрас: вул. Савецкая, 3.
Час працы: з 9.00 да 18.00.
Тэл. +375 1770 2 39 27.
Пошта: kafe.ratusha@niasvizh.by
Кафэ «Смачная гісторыя»
Калі вы прыехалі ў наш горад і жадаеце хутка падсілкавацца на шляху экскурсійнага маршруту, звярніце ўвагу на кафэ, размешчанае каля брамы гарадскога парку. Тут вас чакаюць свежыя стравы і фірмовая прадукцыя, якія можна паспрабаваць, не затрачваючы шмат часу.
"Смачная гісторыя" — гэта не проста кафэ, а месца, дзе ствараюцца смачныя ўспаміны, якія застаюцца з вамі надоўга. Падарожнічайце лёгка, смачна і з задавальненнем.
Працуем з 10:00 да 19:00 з 1 мая па 30 верасня, і з 9:00 да 18:00 з 1 кастрычніка па 30 красавіка.
Апошні панядзелак кожнага месяца — санітарны дзень.
Пошта: vkysnayaistoria@niasvizh.by
Рэстаран «Гетман»
Час працы: нядзеля-чацвер 11.00 — 23.00.
пятніца-субота 11.00 — 24.00.
Тэл. +375(29)3859239.