Экспанат месяца
Лыжка сталовая
Лыжка сталовая; Расійская Імперыя; г. Полацк; 1857 г.; срэбра; штампоўка; l - 22,5 см, b - 4,5 см
У фондзе музея-запаведніка захоўваецца сталовая лыжка (КП 7190), створаная на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў Полацку ў 1857 годзе. Выраб мае авальнае, глыбокае чарпала, пашыраны хваставік, дэкор адсутнічае.
Клеймы на хваставіку: горада Полацка (1842 – 1858 гг): у верхняй палове шчытка – выява верхняй часткі двухгаловага арла пад каронай, у ніжняй – выява конніка; у прамавугольніку – проба "84"; у прамавугольніку – прабірнага майстра "Я.К/1857"; у прамавугольніку са скошанымі вугламі літары «ШК» – кляймо майстра (уладальніка майстэрні срэбных вырабаў).
Архіў экспанатаў
