Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нясвіжскі замак: падзеі, асобы, спадчына» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нясвіжскі замак: падзеі, асобы, спадчына»

У 1583 г. па ініцыятыве князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжы пачалося будаўніцтва мураванага замка, які павінен быў сімвалізаваць магутнасць і багацце роду Радзівілаў. За чатыры з лішнім стагоддзі, якія прамінулі з таго часу, замак зведаў розныя перыяды: і росквіту, і заняпаду. На сённяшні дзень гэта адзін з найбольш папулярных турыстычных аб’ектаў нашай краіны і своеасаблівая візітная картка Беларусі.

Асноўныя накірункі работы канферэнцыі:

  • Род Радзівілаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
  • Фартыфікацыйнае будаўніцтва на землях ВКЛ у XVI–XVIII стст.;
  • Прадстаўнікі роду Радзівілаў, як гаспадары Нясвіжскага палаца і ардынацыі;
  • Нясвіжская рэзідэнцыя ў ваенна-палітычных падзеях XVII–XX стст.;
  • Фарміраванне і лёс радзівілаўскіх калекцый, архіваў і бібліятэк;
  • Адлюстраванне гісторыі палаца ў мемуарах і эпісталярнай спадчыне;
  • Будаўніцтва, рэканструкцыі і рэстаўрацыя Нясвіжскага палаца;
  • Нясвіж як турыстычны аб’ект: вопыт і перспектывы выкарыстання.
Праблематыка канферэнцыі адкрыта для новых накірункаў.

Да ўдзелу ў рабоце канферэнцыі: запрашаюцца гісторыкі, мастацтвазнаўцы, спецыялісты ў галіне генеалогіі, геральдыкі, нумізматыкі, краязнаўцы, музейныя і бібліятэчныя работнікі, а таксама аспіранты, магістры і суіскальнікі.
Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.
Матэрыялы канферэнцыі плануецца выдаць асобным зборнікам.

Месца правядзення канферэнцыі: палацавы ансамбль XVI—XІХ стст. у Нясвіжы.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, украінская, польская.

Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю і накіраваць тэкст даклада на электронны адрас navukanhkmz@gmail.com. Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня 2018 г., тэксты дакладаў — да 20 жніўня 2018 г. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору матэрыялаў.
Праграма канферэнцыі будзе складзена і даслана ўдзельнікам пасля заканчэння рэгістрацыі.

Афіцыйнае персанальнае запрашэнне дасылаецца па запыце.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: артыкулы, аб’ёмам да 40 000 знакаў, павінны быць набраны шрыфтам Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,5 інтэрвала. Артыкул забяспечываецца анатацыямі на беларускай (рэзюмэ), рускай (резюме) і англійскай (summary) мовах аб’ёмам 100–150 слоў. Бібліяграфічныя спасылкі афармляюцца згодна з главой 5 Інструкцыі па афармленні дысертацыі і аўтарэферата (Пастанова ВАК Рэспублікі Беларусь № 3 ад 28 лютага 2014 г. са зменамі ад 8 верасня 2016 г.).

Адрас аргкамітэта:

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»
вул. Ленінская, 19.
222603, г. Нясвіж, Мінская вобласць, Беларусь.
E-mail: navukanhkmz@gmail.com.

Каардынатары:

Блінец Андрэй Уладзіміравіч,
старшы навуковы супрацоўнік 8 01770 2 42 81
Караленак Уладзімір Уладзіміравіч,
малодшы навуковы супрацоўнік 8 01770 2 42 81

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: