Запрашаем на гульню-экскурсію “Рыцарскі турнір”! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Запрашаем на гульню-экскурсію “Рыцарскі турнір”!

Запрашаем на гульню-экскурсію “Рыцарскі турнір”!

Гульня праводзіцца ў Вялікай выставачнай зале, дзе з 3 чэрвеня гэтага года дзейнічае выстава “GLORIA ARME: ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі”.

 

У ёй могуць прымаць удзел групы да 20 чалавек. Рэкамендавана як для сямейных груп наведвальнікаў (2-8 чалавек), так і для арганізаваных груп школьнікаў (узрост – пачынаючы з 5 класа) і студэнтаў.

 

Удзел у гульні-экскурсіі дапамагае бліжэй пазнаёміцца з традыцыйнымі ручнымі кавальскімі інструментамі і аўтэнтычным кавальскім абсталяваннем; убачыць рэканструяваныя і стылізаваныя мадэлі абароннай, наступальнай зброі, а таксама даведацца нямала цікаўных фактаў з гісторыі рыцарства.

 

Створана адпаведная атмасфера і ўмовы для правядзення “Рыцарскага турніру”: цэрэмонія прысвячэння ў рыцары, вымаўленне “Клятвы”, вызначэнне дзеючых асоб і іншае.

 

Наведванне дадзенага выставачнага праекта і ўдзел у гульні-экскурсіі дае магчымасць прымерыць кальчугу і шлем, узяць у рукі шчыт і меч, і адчуць сябе сапраўдным рыцарам!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: